ГлавнаяИсполнителиНеизвестенНашыя бацькі страцілі свае юнацтва
название:

Нашыя бацькі страцілі свае юнацтва


автор:

Неизвестен


рейтинг: ★★★★★ / 5.6 / 1604 просмотра
Нашыя бацькі страцілі свае юнацтва,
Змагаючыся з вандаламі і вычварэнцамі.
Так няўжо і мары дзяцей таксама 
Зьмізарнеюць ў нешта шэрае да жалю?

Здаецца, хтосьці скраў мае мары!
Цяпер я павінен, цяпер я закладнік!
Пакуль нас пакуюць, пакуль намі гандлююць,
Бацька сыну купляе залаты пісталет!

Хтосьці скажа – "Зусім хутка канец!".
А я вам скажу, што ўсё гэта чуткі.
Няма розніцы - Акрэсціна або тут.
Сёння кожны ў турме і гэта не жарты.

Здаецца, хтосьці скраў мае мары!
Цяпер я павінен, цяпер я закладнік!
Пакуль нас пакуюць, пакуль намі гандлююць,
Бацька сыну купляе залаты пісталет!

Послушать/Cкачать эту песню
Mp3 320kbps на стороннем сайте
А как ты думаешь, о чем песня "Нашыя бацькі страцілі свае юнацтва" ?
2010-2020 © WebKind.Ru Тексты песен