ГлавнаяИсполнителиSpratБеларускае сэрца (сл. Л. Геніюш)
название:

Беларускае сэрца (сл. Л. Геніюш)


автор:

Sprat


рейтинг: ★★★★★ / 4.7 / 654 просмотра
Неба сягоння цвіло, быццам мак,
Вясёлкаю фарбаў зямлю малявала,
можаш вярнуцца дамоў, як жабрак,
якому капейкі ў жыцці не хапала.

Не запытаем падаркаў ў цябе.
Не збаімося дзіравай кішэні.
Грошы, як лісце на зжоўклай вярбе,
іх не збярэш, не ўтрымаеш у жмені.

Многа тут бачылі розных паноў,
за нас з табою грашыма багатшых...
Ты з сэрцам кахаючым рвіся дамоў,
яго ў нашых сёлах так мала хто бачыў.,

Ты волю да чынаў з сабой прынясі,
розум, і знанні, і яснасць сумлення.
Няхай жа народу ўсё гэта дасць сын,
калі ужо маці замоўкла ў цярпенні.

Калі б неба макамі зноў зацвіло
і мне захацелася заўтра памерці, [bad word]  каб, як макі, кахала, жыло
маё у табе беларускае сэрца.

Послушать/Cкачать эту песню
Mp3 320kbps на стороннем сайте
А как ты думаешь, о чем песня "Беларускае сэрца (сл. Л. Геніюш)" ?
2010-2020 © WebKind.Ru Тексты песен