ГлавнаяИсполнителиАпошні прыпынакЯк туман
название:

Як туман


автор:

Апошні прыпынак


рейтинг: ★★★★★ / 5 / 1007 просмотров
[bad word]  [bad word] prypynak

выратуй мяне маці
я [bad word] яшчэ ўстаць і
прайсці па вуліцы ціхай
але кажуць не будзі ліха

святы айцец дапамажы 
бо я спыніўся на мяжы
трэ раку пераплысці
ці як Ісус па вадзе перайсці

але там за гэтай ракою
у царстве вечнага спакою
дзе ніхто мяне не чакае
дзе птушкі не змаўкаюць

нават там будзе дрэнна
да болю ў гэтым катрэне
вольна але бязрадасна
душы жа брудна і гадасна

спыніце ж аўтобус
і ўсе гэтыя словы
знікнуць як туман калі
пройдуць міма патрулі

і неабходна зразумець
што не ўсё трэба ўмець
і не ўсяго дасягнуць
ды й можна проста бухнуць

але ў любым выпадку
пасля любога выбрыку
хочацца ведаць што будзе спакой
здарыцца нешта з гэтай тугой

і калі зоркі над хатай
шпрыцам па вене расплата
забыты богам куток
дзе той тужлівы дубок і я

і пад яркімі зоркамі
і пад поглядамі зоркімі
мы будзем жыць і згінем
як тая жанчына ў сінім

і шэры ветразь з усходу
пятрушкі дзедаўскай ўсходы
хацінка, дзве магілы й пёс
нас судзяць і будуюць лёс

Послушать/Cкачать эту песню
Mp3 320kbps на стороннем сайте
А как ты думаешь, о чем песня "Як туман" ?
2010-2020 © WebKind.Ru Тексты песен