ГлавнаяИсполнителиВИА "Сябры"А Я Лягу-Прылягу (Шуміце Бярозы)
название:

А Я Лягу-Прылягу (Шуміце Бярозы)


автор:

ВИА "Сябры"


рейтинг: ★★★★★ / 4.9 / 944 просмотра
(Эдуард Ханок – Нил Гилевич)

Вы шуміце шуміце надамною бярозы,
Калышыце люляйце свой напеў векавы,
А я лягу прылягу край гасцінца старога
На духмяным пракосе недаспелай травы.
А я лягу прылягу край гасцінца старога
На духмяным пракосе недаспелай травы.

А я лягу прылягу край гасцінца старога
Галавой на пагорак на высокі курган.
А стамленныя рукі вольна ў шыркі раскіну,
А нагамі ў даліну, хай накрые туман.
А стамленныя рукі вольна ў шыркі раскіну,
А нагамі ў даліну, хай накрые туман.

Вы шуміце шуміце надамною бярозы,
Асыпайце мілуйце ціхай ласкай зямлю.
А я лягу прылягу край гасцінца старога
Я здарожыўся трохі я хвілінку пасплю.
(А я лягу прылягу край гасцінца старога)
(Я здарожыўся трохі я хвілінку пасплю.)

Мммм....ммммм...ммммм...ммммм
Мммм....ммммм...ммммм...ммммм
Аааа...ааааа...ааааа.....аааа
Аааа...ааааа...ааааа.....аааа
Вы шуміце шуміце надамною бярозы,
Асыпайце мілуйце ціхай ласкай зямлю.

Послушать/Cкачать эту песню
Mp3 320kbps на стороннем сайте
А как ты думаешь, о чем песня "А Я Лягу-Прылягу (Шуміце Бярозы)" ?
2010-2020 © WebKind.Ru Тексты песен