ГлавнаяИсполнителиНеизвестенКалi раптам адчуеш камунальныя пахi
название:

Калi раптам адчуеш камунальныя пахi


автор:

Неизвестен


рейтинг: ★★★★★ / 5.1 / 1050 просмотров
Калi раптам адчуеш камунальныя пахi
I жыццё цябе возьме ў пятлю,
Зразумееш тады, што тры чарапахi
Па-ранейшаму цягнуць зямлю.

Калi выйдзеш у горад цi залезеш у горы,
I з людзьмi усталюеш кантакт,
Зразумееш тады, што i сёння, i ўчора
Наша месца на трох кiтах.

Прыпеў:
Хэй ла-ла-ла-лай, 
Ты не чакай, сюрпрызаў не будзе.
Хэй ла-ла-ла-лай, 
Ты не чакай, ты не чакай.

Не было Галiлея i Боба Марлея,
Не было Сальвадора Далi.
Нi Ленiна, нi Ленана, нi Карла Лiнэя,
А кіты і чарапахi былi.

Прыпеў.

Каб любiць Беларусь, нашу мiлую маму,
Трэба ў розных краях пабываць.
Зразумееш тады -- пад тваiмi нагамi
Тры сланы нерухома стаяць.

Прыпеў (некалькі разоў).

Хэй ла-ла-ла-лай, 
Ты не чакай, сюрпрызаў не будзе.
Хэй ла-ла-ла-лай, 
Нiхто не чакае, i ты не чакай!

Послушать/Cкачать эту песню
Mp3 320kbps на стороннем сайте
А как ты думаешь, о чем песня "Калi раптам адчуеш камунальныя пахi" ?
2010-2020 © WebKind.Ru Тексты песен