ГлавнаяИсполнителиAviasЛепш За Цябе (feat. Стас Мытнік)
название:

Лепш За Цябе (feat. Стас Мытнік)


автор:

Avias


рейтинг: ★★★★★ / 5.3 / 1327 просмотров
тваё ўсё так мала каштуе
там дзе толькі колькасцю градусаў вымяраюць цяпло
ніхто нікога не ўратуе
уцёкамі ад сябе створаны круг так званых сяброў

часу ўсё менш змяніцца
без чужых прапаноў
няма чаму здзівіцца
пустыя наборы слоў

усе лепш за цябе, усе
усе лепш за цябе, усе

не важна што, важна абгортка
халоднымі сэрцамі намаляваная прыгажосць
лаві жыцця момант кароткі
сабраную ў сэрцы злосць і бедную любоў да ўсяго

згубленае ў хмарах
светлае воблака
вернасць дзіцячым марам
у таўшчыні кашалька

усе лепш за цябе, усе
усе лепш за цябе, усе

не маючы ніякіх мэтаў
крокамі скрозь талы снег
дзень і ноч як два бакі манеты
кімсьці падкінутай уверх

Послушать/Cкачать эту песню
Mp3 320kbps на стороннем сайте
А как ты думаешь, о чем песня "Лепш За Цябе (feat. Стас Мытнік)" ?
2010-2020 © WebKind.Ru Тексты песен