название:
автор:
Доўгі дзень
автор:
Калыханка
рейтинг: ★★★★★ / 5 / 964 просмотра
- Текст
- Открытка с текстом
Калыханка "Доўгі дзень" Словы Г. Бураўкіна Музыка В. Раінчыка Доўгі дзень, цёплы дзень, Адплывае за аблокі. Сіні цень, соны цень Адпаўзае ў кут далёкі. Збеглі зайкі ўсе ў лясы, Змоўклі птушак галасы, І буслы ў гняздо схавалі Свае доўгія насы. Баю-бай, баю-бай, Вачаняты закрывай. Пакрысе на расе Патухаюць зоркі-сплюшкі, Гульні ўсе, казкі ўсе Пахаваны пад падушкі. Спяць і мышкі, і стрыжы, Спяць машыны у гаражы, Ты так сама каля мамы Ціха-ціхенька ляжы. Баю-бай, баю-бай, Вачаняты закрывай. Баю-бай, баю-бай, Разам з намі засынай
А как ты думаешь, о чем песня "Доўгі дзень" ?