ГлавнаяИсполнителиHURMA ft Валерия СадовскаяДзякую
название:

Дзякую


автор:

HURMA ft Валерия Садовская


рейтинг: ★★★★★ / 5 / 998 просмотров
Дзякую
Будзь асцярожная ў свеце імклівым, 
Дзе мы нарадзіліся, толькі не сталі шчаслівымі.
Разам з нашымі ночамі
Можа ўсё гэта адчуем аднойчы мы.
Будзь асцярожны ў свеце імклівым,
Дзе мы цалаваліся ў летнія ліўні,
Як ты за фіранкай і музыка Гершвіна,
Толькі ўсё гэта ўрэшце завершана…

Я цябе адпускаю: ну што, ляці.
Ці сустрэнемся ў жыцці?

Я за ўсё, я за ўсё табе дзякую,
Хоць было паміж намі ўсякае.
І не важна, хто побач з табой і са мной,
Ты была і цяпер засталася маёй.
Я за ўсё, я за ўсё табе дзякую.

Як атрымалася: звадкамі, сцэнамі,
Што перасталі мы быць адным цэлым
І прыглядаліся болей да іншых,
Потым прызнацца каб: ведаеш, выйшла так.
Будзь асцярожная ў свеце імклівым,
Дзе мы застанемся кароткай хвілінаю.
Нашымі песнямі, нашымі танцамі
Зможам адзін для аднога зсатацца мы.

Я цябе адпускаю: ну што, ляці.
Ці сустрэнемся ў жыцці?

Я за ўсё, я за ўсё табе дзякую,
Хоць было паміж намі ўсякае.
І не важна, хто побач з табой і са мной,
Я была і цяпер засталася тваёй.
Я за ўсё, я за ўсё табе дзякую.
І не важна, хто побач з табой і са мной,
Ты была. Я была і застанусь тваёй,
Я за ўсё, я за ўсё табе дзякую.
Я за ўсё, я за ўсё табе дзякую.
Я за ўсё, я за ўсё табе дзякую.

Послушать/Cкачать эту песню
Mp3 320kbps на стороннем сайте
А как ты думаешь, о чем песня "Дзякую" ?
2010-2020 © WebKind.Ru Тексты песен