ГлавнаяИсполнителиКацця (сон-трава)У скошанай траве
название:

У скошанай траве


автор:

Кацця (сон-трава)


рейтинг: ★★★★★ / 5.1 / 1108 просмотров
Пудзiла ў гародзе стаяла 
Пудзiла рукамi махала, вушамiпляскала 
Пудзiла марыла, пудзiла марыла, 
Марыла… 
Мабыць буду буду, мабыць буду буду… 
Мабыць буду быць 

Адранку ў палях адранку ў лясах 
Выпала выпала выпала раса 
А ў вачах-камянях … 
Нiбы сляза 
Што ж там у траве, што ж там у траве 
Скошанай траве што ў маёй галаве 
Рукамi б сабе махала 
Вушамi б сабе пляскала 
Жыло як было ды гора б ня знала… 

Вось б хоць аднойчы, вось бы хоць аднойчы 
Убачылi каменныя вочы 
Тое, што з-пад аблокаў, тое што з-пад аблокаў 
Бачыць вольнае птушкi вока… 

Птушкi пудзiла не баялiся, … 
Птушкi смяялiся, смяялiся.. 
Хэй, пудзiла, памашы рукамi, 
Хэй, пудзiла, папляскай вушамi? 
Хэй, хопiць, пудзiла! Нам надакучыла… 
Хэй, пудзiла, памашы рукамi, 
Хэй, пудзiла, папляскай вушамi? 
Хэй, хопiць, пудзiла! Нам надакучыла… 

Хутка прыйдзе ноч, а ўначы пройдзе дождж 
А зранку ў лясах выпадзе раса 
А ў вачах-камянях, а ў вачах-камянях 
Астывае, нiяк не астыне сляза 

Эй, што ж ты не машаш рукамi, што ж не пляскаеш вушамi? 
Пудзiла, эй, ты яшчэ з намi? 
Эй, што ж ты не машаш рукамi, што ж не пляскаеш вушамi? 
Пудзiла, эй, ты яшчэ з намi? 

Годзе пудзiла, годзе, 
Годзе пудзiла, годзе, 
Хутка ўсё будзе добра, хутка ўсё пройдзе… 

Годзе пудзiла, годзе, 
Годзе пудзiла, годзе, 
Хутка ўсё будзе добра, хутка ўсё пройдзе… 

Штосьцi здаецца, цi то падаецца 
Хтосьцi клюе ў самае сэрца 
Годзе, годзе, годзе…. 
Хутка ўсё будзе добра, хутка ўсё пройдзе… 

Хутка ўсё пройдзе, хутка ўсё пройдзе 
У скошанай траве, што ў маёй галаве…

Послушать/Cкачать эту песню
Mp3 320kbps на стороннем сайте
А как ты думаешь, о чем песня "У скошанай траве" ?
2010-2020 © WebKind.Ru Тексты песен