ГлавнаяИсполнителиНеизвестенЯ страляў у міліціянта
название:

Я страляў у міліціянта


автор:

Неизвестен


рейтинг: ★★★★★ / 5.2 / 1242 просмотра
Я страляў у міліціянта,
Толькі куля ў бок пайшла.
Як цяпер мне ў вочы глянуць
Людзям з нашага сяла?

Міліціянт засланы
З усходу адмыслова.
Шчабеча ўсё па-свойму,
Па-нашаму - ні слова.
Ён любіць самагонку
І тлусты пачастунак,
І дзеўчынаў мяйсцовых
Цягае ў пастарунак.

Я страляў у міліціянта,
Толькі куля ў бок пайшла.
Як цяпер мне ў вочы глянуць
Людзям з нашага сяла?

Вяскоўцам пагражае,
Раве, што ўсіх засудзіць.
Старых не паважае,
Малых зусім ня любіць.
Ён піша пратаколы
Аддана і зацята.
Дайбог, камусьці трэба
Спыніць міліціянта!

Я страляў у міліціянта,
Толькі куля ў бок пайшла.
Як цяпер мне ў вочы глянуць
Людзям з нашага сяла?

Балела так душа мне,
Ды Езус праўду бачыць.
Бяз нашага ўмяшаньня
Ён вырашыў задачу.
Пасьля пьяное ночы
Халодным ранкам золкім
Загнуўся наш паночак
Ад кепскай самагонкі.

Я страляў у міліціянта,
Толькі куля ў бок пайшла.
Як цяпер мне ў вочы глянуць
Людзям з нашага сяла?

Послушать/Cкачать эту песню
Mp3 320kbps на стороннем сайте
А как ты думаешь, о чем песня "Я страляў у міліціянта" ?
2010-2020 © WebKind.Ru Тексты песен