ГлавнаяИсполнителиЛявон ВольскiЦягнік у вагні (Паўкоўнік Вольніч прыехаў на фронт) (Бруклін, Нью-Ёрк. 28.03
название:

Цягнік у вагні (Паўкоўнік Вольніч прыехаў на фронт) (Бруклін, Нью-Ёрк. 28.03


автор:

Лявон Вольскi


рейтинг: ★★★★★ / 5.3 / 1323 просмотра
Паўкоўнік Вольніч прыехаў на фронт разам з жонкай нясталых гадоў.
Паўкоўнік Вольніч сабраў свой полк і сказаў ім: "Хадзем дамоў."
Мы вядзем барацьбу ўжо сотні гадоў, нас вучылі: жыцьцё – гэта бой.
Ды выведка даклала нядаўна - мы змагаліся самі з сабой.

Я бачыў генэралаў – яны п’юць і ядуць нашу сьмерць,
Іхнія дзеці вар’яцеюць таму, што ім няма чаго болей хацець.
А зямля пад іржой ляжыць, цэркві ў дрыгве валатоў
Калі хочам мы, каб было куды вярнуцца, час нам вярнуцца дамоў.

Зьнік цягнік у вагні, няма на што націскаць.
Зьнік цягнік у вагні і няма нам куды ўцякаць.
Мы былі гаспадарамі на сваёй зямлі да вайны,
Зямля ў руінах сканае бяз нас, давай вяртацца і зьбіраць камяні.

А паходні ўсё паляцца, вёска прывідаў хістка ідзе.
І тыя, што стралялі ў нашых бацькоў маюць пляны на нашых дзяцей.
Нас нараджалі пад гукі маршаў каля турэмных муроў.
Ну годзе поўзаць на бруку, мы вярнуліся, братка, дамоў.

Зьнік цягнік у вагні, няма на што націскаць.
Зьнік цягнік у вагні і няма нам куды ўцякаць.
Мы былі гаспадарамі на сваёй зямлі да вайны,
Зямля в руінах сканае бяз нас, давай вяртацца і зьбіраць камяні.

Зьнік цягнік у вагні, няма на што націскаць.
Зьнік цягнік у вагні і няма нам куды ўцякаць.
Мы былі гаспадарамі на сваёй зямлі да вайны,
Зямля ў руінах сканае бяз нас, давай вяртацца і зьбіраць камяні.

Послушать/Cкачать эту песню
Mp3 320kbps на стороннем сайте
А как ты думаешь, о чем песня "Цягнік у вагні (Паўкоўнік Вольніч прыехаў на фронт) (Бруклін, Нью-Ёрк. 28.03" ?
2010-2020 © WebKind.Ru Тексты песен