название:
автор:
Зьнікні прэч, туга! (Бруклін, Нью-Ёрк. 28.03.12)
автор:
Лявон Вольскi
рейтинг: ★★★★★ / 4.9 / 915 просмотров
- Текст
- Открытка с текстом
Лясамi неяк ехаў я каля Якуцiх гораў, Гляджу: хавае скарб у глебу капiтан Ягораў. Падрыхтавў я пiсталет i шаблю да работы, Ды капiтан мне грошы ўсе аддаў дабраахвотна. Чарак звон: драбадзi-драбада! Яшчэ ў бутэльцы ё, Яшчэ ў бутэльцы ё, Дык зьнiкнi прэч, туга! Пайшоў я да карчмы і неўзабаве ўжо быў п'яны, А п'яны - што дурны, таму паехаў я да Яны. Ды нездарма казаў мне дзед: «Не давярай кабетам, Не давярай кабетам, ад кабетаў толькi беды.» Чарак звон: драбадзi-драбада! Яшчэ ў бутэльцы ё, Яшчэ ў бутэльцы ё, Дык зьнiкнi прэч, туга! Вось так я ўвачавiдкi пазнаёмiўся зь бядою. Пакуль я спаў, дык Яна налiла вады мне ў зброю. Пабегла й капiтану ўсё Ягораву данесла... I з гэткаю падлюкай я зьбіраўся жыць сумесна! Чарак звон: драбадзi-драбада! Яшчэ ў бутэльцы ё, Яшчэ ў бутэльцы ё, Дык зьнiкнi прэч, туга! Чарак звон: драбадзi-драбада! Яшчэ ў бутэльцы ё, Яшчэ ў бутэльцы ё, Дык зьнiкнi прэч, туга! На ранiцу прыехалi жаўнерыкi за мною. Мой пiсталет ня стрэлiў, бо залiты быў вадою. Сказаў мне капiтан Ягораў: «Будзеш вечным вязьнем!» Так, я сяджу ў вязьнiцы, але мы яшчэ паглядзiм. Чарак звон: драбадзi-драбада! Яшчэ ў бутэльцы ё, Яшчэ ў бутэльцы ё, Дык зьнiкнi прэч, туга! Чарак звон: драбадзi-драбада! Яшчэ ў бутэльцы ё, Яшчэ ў бутэльцы ё, Дык зьнiкнi прэч, туга!
А как ты думаешь, о чем песня "Зьнікні прэч, туга! (Бруклін, Нью-Ёрк. 28.03.12)" ?