ГлавнаяИсполнителиVinsentНи кроку назад
TOP песен исполнителя
"Vinsent"
    TOP альбомов исполнителя
    "Vinsent"
      название:

      Ни кроку назад


      автор:

      Vinsent


      жанры: rap, belarusian, hip-hop, belarus
      рейтинг: ★★★★★ / 5.4 / 1434 просмотра
      Мне так халодна ў гэтым Горадзе Сонца,
      Сьлёзы неба на твары, скамянелыя вусны.
      Натуральнае кола, вядома, гэта бясконца,
      Разумеючы густы, я дарую спакусы.
      
      Словы… многа словаў ды цыгарэтнага дыму,
      І цяперака дома, нібы ў гасьцях,
      Пакуль гіены шчасьця шукаюць на беразе Крыму,
      Я шукаю гадзінамі адзіны правільны шлях.
      
      Я шукаю адказ, адкуль падман і здрада,
      Я шукаю адказ, адкуль хлусьня ды фальш.
      Я шукаю выйсьце, я шукаю парады,
      Я чакаю на момант выйсьці на ўрачысты марш.
      
      Там нас сутрэнуць людзі з крыламі,
      Анёлы будуць плакаць, і будзе кроў ад куль.
      Гэта нібыта аднойчы хвіліны сталі застылымі,
      Гэта нібыта будзе заўтра, а пакуль…
      
      R:
      Мне так халодна ў гэтым горадзе сонца
      Мне так самотна, калі наўкол маскарад.
      І мы з табою цяпер незнаёмцы,
      І ні кроку, ні кроку, ні кроку, ні кроку назад.
      
      Зразумей, што прысуд будзе вельмі жорсткім,
      Зразумей, душа адказвае болем на боль.
      Змрочныя думкі, быццам справы Коза Ностры
      Змрочныя хвіліны, і дым ляціць пад столь.
      
      Стоп, спыніся, пакуль сьвечка дагарыць заўчасна,
      Пакуль шалёны Юда яшчэ цябе не спакусіў.
      Пакуль ты яшчэ не ахвяра вар’яцкае пасткі,
      Пакуль не зьявіўся д’ябал і хлусіць цябе не прымусіў.
      
      Пакуль не застаўся за сьпінай дзіўны горад ампіру,
      Там, дзе шпацыру перашкаджае няўмольны патруль.
      І не закруцілі цябе падзеі паганага віру,
      Пакуль са мною, пакуль ты не пачула: «Пакуль…»
      
      Ідзі туды, дзе бачны прамень скрозь замкнёныя дзьверы,
      Бяжы імгненна й шпарка ад шакалаў галодных.
      Калі ты будзеш усьміхацца — я табе не паверу,
      У гэтым Горадзе Сонца мне так халодна…

      Послушать/Cкачать эту песню
      Mp3 320kbps на стороннем сайте
      Это интересно: Vinsent - мощный сгусток энергии, где замешан хип-хоп, рок и электроника. Начав карьеру в 2009 году как хип-хоп исполнитель, Vinsent постепенно трансформировался в экспериментатора, обрел живой коллектив, с которым записывает новый материал и гастролирует. В 2009 году вышел альбом "Пачатак" (BMA-Group). В 2011 году свет увидел "Жывы DVD", где были собраны лучшие видеоработы артиста. В 2012 году был выпущен сингл "Ni kroku nazad" (KAVA Records) Клипы: Восеньскі вальс (2009) Ni kroku nazad (2012)
      А как ты думаешь, о чем песня "Ни кроку назад" ?
      2010-2020 © WebKind.Ru Тексты песен