ГлавнаяИсполнители:B:N:Pachnie čabor
название:

Pachnie čabor


автор:

:B:N:


рейтинг: ★★★★★ / 5.4 / 1395 просмотров
Хiба на вечар той можна забыцца?
Сонца за борам жар-птушкай садзiцца,
Штосьцi сьпявае пяшчотнае бор,
Пахне чабор, пахне чабор, пахне чабор…

Лёгкiя крокi на вузкай сцяжынцы.
Дзеўчына ў белай iскрыстай хусцiнцы,
Быццам абсыпана промнямi зор.
Пахне чабор, пахне чабор, пахне чабор…

Выйсьцi б насустрач, стаць i прызнацца.
Вось яно - блiзкае, яснае шчасьце,
Клiкнуць хацелася - голас замёр.

Год адзiнаццаць, а можа, дванаццаць
Сэрца балiць, што не здолеў спаткацца,
Сэрца нязьменна хвалюе дакор.
Пахне чабор, пахне чабор, пахне чабор…

Час той схаваўся за дальняй гарою,
Здасца хвiлiнай - яна прада мною…
Выйду. Гукаю. Маўклiвы прастор.
Пахне чабор, пахне чабор, пахне чабор…
Пахне чабор, пахне чабор, пахне чабор…

Послушать/Cкачать эту песню
Mp3 320kbps на стороннем сайте
А как ты думаешь, о чем песня "Pachnie čabor" ?
2010-2020 © WebKind.Ru Тексты песен