ГлавнаяИсполнителиNRMТое што ёсць памiж намi
название:

Тое што ёсць памiж намi


автор:

NRM


рейтинг: ★★★★★ / 5.5 / 1509 просмотров
Пішуць газэты, што нельга пражыць без газэт
Пішуць паэты, што зь вершаў складаецца сьвет
Хтосьці камусьці ня мусіць нічога рабіць
Можна прымусіць, ды нельга прымусіць любіць

Тое, што ёсьць паміж намі! 
Нельга памацаць рукамi
Тое, што ёсьць паміж намі! 
Не прадаецца ў краме
Тое, што ёсьць паміж намі!
Не разумеем мы самі
Тое, што ёсьць паміж намі!
Тое, што ёсьць паміж намі...

Лічаць кіроўцы, што кола - правобраз зямлі
Лічаць вайскоўцы, што ўсе невайскоўцы - нулі
Шумнай ракою на Захад сплываюць мазгі
Годных герояў жыццё правярае на згін

Тое, што ёсьць паміж намі! 
Нельга памацаць рукамi
Тое, што ёсьць паміж намі! 
Не прадаецца ў краме
Тое, што ёсьць паміж намі!
Не разумеем мы самі
Тое, што ёсьць паміж намі!
Тое, што ёсьць паміж намі...

І сумна, і нудна, і брыдка працягваць руку
Працоўныя будні на звыклую хiляць тугу
Хочацца верыць, а мусіш рэалізаваць
Выйдзі за дзверы - там вецер і зоркі зіхцяць

Тое, што ёсьць паміж намі! 
Нельга памацаць рукамi
Тое, што ёсьць паміж намі! 
Не прадаецца ў краме
Тое, што ёсьць паміж намі!
Не разумеем мы самі
Тое, што ёсьць паміж намі!
Тое, што ёсьць паміж намі...

Послушать/Cкачать эту песню
Mp3 320kbps на стороннем сайте
А как ты думаешь, о чем песня "Тое што ёсць памiж намi" ?
2010-2020 © WebKind.Ru Тексты песен