ГлавнаяИсполнителиНеизвестенЗноў святкаваў Івана Купала
название:

Зноў святкаваў Івана Купала


автор:

Неизвестен


рейтинг: ★★★★★ / 5.6 / 1565 просмотров
Зноў святкаваў Івана Купала
Каля Беларускага вакзала
Вялікая Грузінская, Бутырскі вал
Папараці кветку ўначы шукаў

Дзе мая мама, дзе мая Зеля?
Быў Базыль, а стаў Ямелем.
Блукаю па свеце, як сабака блахасты
А ў Менску чакае хворы тата.

Белыя воблакi, чорны анёл!
Старыя ворагi – цмок ды арол!
Белыя воблакi, чорны анёл!
Старыя ворагi – цмок ды арол!

Раззлаваў хам шклоўскага пана
Радзіўся беларусам – стаў цыганам
Каціся па свеце на бусліку-ровары
Вясёлая батлейка, кажы містэрыю.

Дзе мой Паўлiк? Дзе мая Вольга?
Гуляй, музыка, вандроўную польку!
Стаптаў боцiкi, знасiў адзёжу
Вяртайся на Радзiму, злодзей Сярожа!

Белыя воблакi, чорны анёл!
Старыя ворагi – цмок ды арол!
Белыя воблакi, чорны анёл!
Старыя ворагi – цмок ды арол!

Послушать/Cкачать эту песню
Mp3 320kbps на стороннем сайте
А как ты думаешь, о чем песня "Зноў святкаваў Івана Купала" ?
2010-2020 © WebKind.Ru Тексты песен