ГлавнаяИсполнителиJ-Mors.Глядзi (Не пакідай слядоў на заснежаных дахах аэрапортаў).
название:

Глядзi (Не пакідай слядоў на заснежаных дахах аэрапортаў).


автор:

J-Mors.


рейтинг: ★★★★★ / 4.8 / 837 просмотров
Глядзі
Ты ўжо не адчуваеш свой час
Рэжаш гукам кіляметры да нас
Разбіваючы ўшчэнт свае сны пра iх
Ужо ня бачыш - я гляджу за дваіх
Нерухомая ў шпаркай хадзе
Труцiш думкамі ўночы мяне

Па гербарыях дарога дамоў
Свае слёзы ў кулак
Яны не возьмуць цябе
Яны шчэ мусяць чакаць

Не пакідай слядоў
На заснежаных дахах аэрапортаў
Б'юцца аскепкі слоў
Так незнаёма

Глядзі
ты ўжо не застаешся адна
Тонкім змрокам завітае яна
Паланёныя ў люстэрках крывых тваіх
Усё радзей ты ўсміхаешся ў іх
Карнавалы, ліхаманкі ды сны
Прага голаду на прагу віны

Бонус-трэкам тэлефонны званок
Ты плачаш ізноў
Яны не возьмуць цябе
Яны ўжо разам з табой

Не пакідай слядоў
На заснежаных дахах аэрапортаў
Б'юцца аскепкі слоў
Так незнаёма

Послушать/Cкачать эту песню
Mp3 320kbps на стороннем сайте
А как ты думаешь, о чем песня "Глядзi (Не пакідай слядоў на заснежаных дахах аэрапортаў)." ?
2010-2020 © WebKind.Ru Тексты песен