ГлавнаяИсполнителиСяргей БалахонаўСамалёт Экзюперы
название:

Самалёт Экзюперы


автор:

Сяргей Балахонаў


рейтинг: ★★★★★ / 5.1 / 1120 просмотров
САМАЛЁТ ЭКЗЮПЕРЫ
Прывітанне, новы дзень!
Я, чакаючы падзей,
прыхаваў у шафе свечак жменечку.
Новы дзень, ты мне пакінь
неба ўсмешлівую сінь,
дзе я растваруся паціхенечку.
А да часу, да пары
самалёт Экзюперы
у ангары пастаіць зачынены.
Эх, дарожанькі, шляхі, 
выйсці б мне з вады сухім…
Ну, ці паўсалодкім, каб дзяўчыне на
тры хвіліны сцішыць боль
і адправіць бандэроль 
з пустатой у далі антарктычныя,
дзе знявераны пінгвін
пусціць мёд са свідравін
у сусвет без надабы практычнае.
Разальецца мёд дажджом
там, дзе позна піць баржом
і блукаць паміж Пярэспай і Пярэсыпам.
Разгарнуўшы парасон,
Заспяваю гімн прамзон.
На гармоніку зайграе вальс гарэза нам.
І пачнецца дэжавю,
праз якое дажыву
да прыйсця апошняга аўтобуса.
Будуць свечкі. Будзе торт.
Будуць біцца бог і чорт.
Адцвітуць у цырках гладыёлусы.

23 красавіка 2015 г.

Скарыстаны мінус 3.14159otr3g "Ilustracja 6 SP" (2015) з сайта вольнай музыкі: [bad word]

Послушать/Cкачать эту песню
Mp3 320kbps на стороннем сайте
А как ты думаешь, о чем песня "Самалёт Экзюперы" ?
2010-2020 © WebKind.Ru Тексты песен