ГлавнаяИсполнителиВ. Парэчча Акцябрскага р.“Субота” ("Дзеўка ў сенях", танец)
название:

“Субота” ("Дзеўка ў сенях", танец)


автор:

В. Парэчча Акцябрскага р.


рейтинг: ★★★★★ / 4.8 / 784 просмотра
зап. Глушэц І., Якавенка Я. 25.07.2011 г.

Дзеўка ў сенях стаяла, на казака маргала,
А ты, сэрца мае, хадзі сядзь ля мяне,
Сэрца мае, сэрца мае.

Як да цябе хадзіці, цябе верна любіці?
Ў цябе маці ліха, ў цябе маці ліха,
Сэрца мае, сэрца мае.

Маці дома ні мае – на хрысцінах гуляе.
А ты, сэрца мае, хадзі сядзь ля мяне,
Сэрца мае, сэрца мае.

Як да цябе хадзіці, цябе верна любіці?
Ў цябе бацька ліхі, ў цябе бацька ліхі,
Сэрца мае, сэрца мае.

Бацькі дома ні мае – у суседа гуляе.
А ты, сэрца мае, хадзі сядзь ля мяне,
Сэрца мае, сэрца мае.

Як да цябе хадзіці, цябе верна любіці?
Ў цябе сабакі ліхі, ў цябе сабакі ліхі,
Сэрца мае, сэрца мае.

Я сабакам угажу, кусок мяса палажу,
А ты, сэрца мае, хадзі сядзь ля мяне,
Сэрца мае, сэрца мае.

Як да цябе хадзіці, цябе верна любіці?
Ў цябе кошкі ліхі, ў цябе кошкі ліхі,
Сэрца мае, сэрца мае.

А я кошкам сала дам, а я кошкам сала дам.
А ты, сэрца мае, хадзі сядзь ля мяне,
Сэрца мае, сэрца мае.

Як да цябе хадзіці, цябе верна любіці?
Ў цябе мышы ліхі, ў цябе мышы ліхі,
Сэрца мае, сэрца мае.

Калі мышай баішся, на варотах павішся,
Не хадзі ты ка мне, не любі ты мяне,
Сэрца мае, сэрца мае.

Послушать/Cкачать эту песню
Mp3 320kbps на стороннем сайте
А как ты думаешь, о чем песня "“Субота” ("Дзеўка ў сенях", танец)" ?
2010-2020 © WebKind.Ru Тексты песен