ГлавнаяИсполнителиЯўген БарышнікаўДзікі вінаград (словы Югасі Каляды)
название:

Дзікі вінаград (словы Югасі Каляды)


автор:

Яўген Барышнікаў


рейтинг: ★★★★★ / 5.2 / 1221 просмотр
Аголены гвалтоўна сквер,
зь якога вецер лісьце зьдзер,
прадзьмуў алеі.
Але прыгожа паміраць
умее дзікі вінаград:
ён чырванее.

Ён лозы ўчэпіста прасьцяг
ва ўсе бакі, барвовы сьцяг
шчасьлівай эры,
ён лезе ўгору да краёў,
ён расьцякаецца крывёй
сваіх артэрый

па сьценах тых дамоў, дзе мы
пад анальгетыкам зімы
стаім, нямыя,
у шкло ваконнае ілбом,
пакуль зьмяняеца любоў
гіпатэрміяй.

Послушать/Cкачать эту песню
Mp3 320kbps на стороннем сайте
А как ты думаешь, о чем песня "Дзікі вінаград (словы Югасі Каляды)" ?
2010-2020 © WebKind.Ru Тексты песен