ГлавнаяИсполнителиКастусь ЛаркоўЖыццё зямное - рэпетыцыя... (Верш Рыгора Барадуліна)
название:

Жыццё зямное - рэпетыцыя... (Верш Рыгора Барадуліна)


автор:

Кастусь Ларкоў


рейтинг: ★★★★★ / 5.1 / 1117 просмотров
Жыцьцё зямное –
Рэпэтыцыя
Таго, магчымага жыцьця.
Таўчэцца зорных круп куцьця,
І застаецца доля ніцая
Над цёмнай плыньню безь лісьця.
Скавыш няўмольнасьці саскубвае
Лісьцё гадоў.
Пакуль вярба
Ніяк не разагне гарба
Над плыньню,
Што завецца згубаю.
І глухнуць грозьба і мальба.
Ніхто ня ўбачыць
Рэпэтытара,
Прынамсі, тут,
А там, а там
Ці нас захоча ўбачыць
Сам.

І кожны сам сябе дапытвае,
Сваім ня верачы сьлязам...

  Р. Барадулін

Послушать/Cкачать эту песню
Mp3 320kbps на стороннем сайте
А как ты думаешь, о чем песня "Жыццё зямное - рэпетыцыя... (Верш Рыгора Барадуліна)" ?
2010-2020 © WebKind.Ru Тексты песен