ГлавнаяИсполнителиVinsentЛютаўскія дажджы Lutauskija dazhdzhy (live)
TOP песен исполнителя
"Vinsent"
    TOP альбомов исполнителя
    "Vinsent"
      название:

      Лютаўскія дажджы Lutauskija dazhdzhy (live)


      автор:

      Vinsent


      жанры: rap, belarusian, hip-hop, belarus
      рейтинг: ★★★★★ / 5.3 / 1332 просмотра
      R:
      Прыемны сьвет са старой кавярні,
      І не магу сказаць, што будзе заўтра са мной,
      Губляюць часта людзі час марна,
      Зусім ня ведаю цябе і добры настрой.
      Але што я хаваю, што я хаваю?
      Калі сэрца грукоча ўдзень і уначы,
      Калі ты пішаш мне, я вочы закрываю,
      Нас абдымаюць лютаўскія дажджы.
      
      Кожны дзень людзі тонуць у Сеціве
      Шляхамі першымі, другімі, хм, а можа, трэцімі.
      Кожны дзень мільярды постаў простых.
      Падзеі шэраговыя і праблемы вострыя.
      Тостамі зычаць шчасьця, усё стандартна,
      Зычце вясны ў сэрцы, яно сапраўды таго вартае.
      На статусе сэрцайка часта ставяць закаханыя,
      Часам сапраўды так, часам людзям проста хочацца
      Быць патрэбным камусьці яшчэ далёка.
      І разам крочыць у сьвятле і ў паўзмроку.
      Року няма, гэта мы самі звычайна будуем лёс,
      Нешта з намі, штосьці вецер ціхі хуткі панёс.
      На разьвітаньне смайл баю=бай, засынай,
      Не знаёмая, але такая блізкая, такая сьветлая.
      кветкамі неба засыпае рукі, твой твар,
      А я працягваю сказ, не забіваю мару.
      
      -Вітаю, як настрой? -Хм, добры, а твой?
      -Мой настрой зараз: кава, блюз і спакой.
      -Стой! -Што? -Ты сыходзіш ужо? -Не,
      Я з табой назаўсёды. - Ха, няўжо?
      Ты жартуеш са мной зараз а, можа, проста гуляеш?
      -Яшчэ ня ведаю, ты адчуваеш? -Не, што?
      -Як сэрцы нашыя б'юцца ў такт, тук-тук-тук?
      -А я вельмі стамілася сёньня ад грукату
      Вуліцы, ад людзей сумных, што ня бачаць сэнсу.
      -Дарэчы, у Купалаўскім сёньня новая пьеса...
      -Што, гэта спатканьне? -Натуральна, так.
      -Ты запрашаеш? -Так, сустрэнемся а сёмай каля парку.
      -Добра, я згодна. -Цудоўна, да сустрэчы, родная.
      Я буду з парасонам, каб пагуляць нам з дажджом,
      І доўгі шалік, каб злавіць той вецер крохкі, шпаркі
      Салодкім пацалункам мокрага вясновага ранку.

      Послушать/Cкачать эту песню
      Mp3 320kbps на стороннем сайте
      Это интересно: Vinsent - мощный сгусток энергии, где замешан хип-хоп, рок и электроника. Начав карьеру в 2009 году как хип-хоп исполнитель, Vinsent постепенно трансформировался в экспериментатора, обрел живой коллектив, с которым записывает новый материал и гастролирует. В 2009 году вышел альбом "Пачатак" (BMA-Group). В 2011 году свет увидел "Жывы DVD", где были собраны лучшие видеоработы артиста. В 2012 году был выпущен сингл "Ni kroku nazad" (KAVA Records) Клипы: Восеньскі вальс (2009) Ni kroku nazad (2012)
      А как ты думаешь, о чем песня "Лютаўскія дажджы Lutauskija dazhdzhy (live)" ?
      2010-2020 © WebKind.Ru Тексты песен