ГлавнаяИсполнителиНеизвестенМы нясем скрозь няспынны час усю нашую памяць
название:

Мы нясем скрозь няспынны час усю нашую памяць


автор:

Неизвестен


рейтинг: ★★★★★ / 5.4 / 1425 просмотров
Мы нясем скрозь няспынны час усю нашую памяць,
Мы нясем скрозь справы зямныя кахання маўчанне.
Паасобку мы будзем узлятаць, але разам падаць.
I кожнае падзенне ўспрымаць як магчымасць спаткання.
Як магчымасць спаткання,
Магчымасць спаткання.

А што нас чакае далей,
Якая радасць-бяда наступная?
Нам адкажа у глыбiнях сябе тваё і маё, нашае мінулае 

Мы жывем на Зямлi, значыць, мы – зусiм не анёлы.
Колькасьць нашых памылак, калi ласка, не трэба лiчыць.
Мы, як тыя аблокi, што працягваюць шлях свой далёкі.
І толькі смерць час ад часу спрабуе рух наш спыніць,
І толькі смерць час ад часу,
Смерць час ад часу…

А што нас чакае далей,
Якая радасць-бяда наступная?
Нам адкажа у глыбiнях сябе тваё і маё, нашае мінулае.

Послушать/Cкачать эту песню
Mp3 320kbps на стороннем сайте
А как ты думаешь, о чем песня "Мы нясем скрозь няспынны час усю нашую памяць" ?
2010-2020 © WebKind.Ru Тексты песен