ГлавнаяИсполнителиРэлігійны гiмн Беларусi (з 1947 г. па сённяшні дзень)Магутны Божа
название:

Магутны Божа


автор:

Рэлігійны гiмн Беларусi (з 1947 г. па сённяшні дзен


рейтинг: ★★★★★ / 5.4 / 1388 просмотров
«Ма́гутны Бо́жа» (аўтарская назва — «Малітва») — верш, напісаны Натальляй Арсеньневай у 1943 годзе. У 1947 годзе кампазытар Мікола Равенскі паклаў яго на музыку, пасьля чаго песьня «Магутны Божа» пачала лічыцца рэлігійным гімнам, які дасюль выконваецца ў цэрквах і на разнастайных імпрэзах.

Твор таксама прапанавалася зрабіць афіцыйным дзяржаўным гімнам.

ТЭКСТ:
Магутны Божа! Уладар сусьветаў,
Вялiкiх сонцаў i сэрц малых,
Над Беларусяй, цiхай i ветлай,
Рассып праменьнi свае хвалы.

Дай спор у працы, штодзённай, шэрай.
На лусту хлеба, на родны край.
Павагу, сiлу i велiч веры
У нашу праўду, у прышласьць дай.

Дай урадлiвасьць жытнёвым нiвам,
Учынкам нашым пашлi ўмалот.
Зрабi магутнай, зрабi шчасьлiвай
Краiну нашу i наш народ!

Послушать/Cкачать эту песню
Mp3 320kbps на стороннем сайте
А как ты думаешь, о чем песня "Магутны Божа" ?
2010-2020 © WebKind.Ru Тексты песен