ГлавнаяИсполнителиЯнка КупалаПакіньма напуста на лёс свой наракаць (25)
TOP песен исполнителя
"Янка Купала"
    название:

    Пакіньма напуста на лёс свой наракаць (25)


    автор:

    Янка Купала


    жанры: poetry, belarusian
    рейтинг: ★★★★★ / 5.1 / 1149 просмотров
    Пакіньма напуста на лёс свой наракаць,
    Скрозь слёзы скаргі сеяць па зямлі, —
    Нам трэба жыць і долю папраўляць,
    Каб нас патомкі з часам не клялі.
    
    Блудныя сцежкі цёмнага жыцця
    Навукі сонцам мусім рассвятліць,
    Каб мы і наша ў прышласці дзіця,
    Не блудзячы, маглі свой век дажыць.
    
    Штандар свабоды хай вядзе усіх
    У свет на бітву з цемрай і са злом,
    А гікі грозьб мучыцеляў глухіх
    Глушыма вольнай песні перуном.
    
    Навукай, воляй зможам стогн бяды,
    Засеем долю на роднай зямлі,
    I зажывём шчасліва мы тады,
    Як прадзеды век нашы не жылі.
    
    Дарэвалюцыйныя вершы 1906

    Послушать/Cкачать эту песню
    Mp3 320kbps на стороннем сайте
    Это интересно: Іван Луцэвіч нарадзіўся ў фальварку Вязынка Вілейскага павета ў сям'і арандатара. Паходзіць са збяднелай шляхты. Старэйшы продак па бацьку ўпамінаецца ў дакументах XVII ст. Маці — рубяжэвіцкая шляхцянка Бянігна Луцэвіч.Скончыў Беларуцкае народнае вучылішча (1898). Пасля смерці бацькі (1902) працаваў на гаспадарцы, потым хатнім настаўнікам, пісарам у судовага следчага ў Радашковічах... подробнее
    А как ты думаешь, о чем песня "Пакіньма напуста на лёс свой наракаць (25)" ?
    2010-2020 © WebKind.Ru Тексты песен