ГлавнаяИсполнителиСяргей БалахонаўМы ўсё у постмадэрн гуляем / на вершы Ганны Новік (Никита prod.)
название:

Мы ўсё у постмадэрн гуляем / на вершы Ганны Новік (Никита prod.)


автор:

Сяргей Балахонаў


рейтинг: ★★★★★ / 5.4 / 1382 просмотра
Ганна Новік

СЛОТА
З вільготных галінаў злятае пажар,
Мазаікай яркай на хвалях, асфальце.
Бы ў пральнай машыне, рыззё шэрых хмар
Выкручвае ранак. Памкневы, прабачце…

Лянотай ахоплены вера і мары.
…Анёлы ля шапіка піва каштуюць.
У слоце сівой патанаюць абшары
І модлаў цяжкія нябёсы не чуюць.

ОДУМ
Мы ўсё у постмадэрн гуляем.
Пыліцца на паліцы Глобус…
Не птушку сінюю чакаем —
Метро, маршрутку ці аўтобус.

Спагаду блытаем з каханнем,
Ішлем праз сеціва усмешкі.
Бракуе часу на чаканне.
…Сябры, часцей хадзіце пешкі!

СІМУЛЯКРЫ
Ты запомні
                  гэты ранак:
Кубак з каваю
                       без кавы,
Шклянка з ружаю
                        без ружы,
Дождж за форткай
                        без калюжын,
Горад шумны
                       без праспектаў,
Пляж з дзяўчынамі
                        без лета, —  
Тое, што было
і будзе.
Ты запомні…
                     …і забудзься.

Скарыстаны мінус Никита production "7" (2015) з суполкі бясплатных рэп-мінусоў: [bad word] freeteam

Послушать/Cкачать эту песню
Mp3 320kbps на стороннем сайте
А как ты думаешь, о чем песня "Мы ўсё у постмадэрн гуляем / на вершы Ганны Новік (Никита prod.)" ?
2010-2020 © WebKind.Ru Тексты песен