ГлавнаяИсполнителиСаўка ды ГрышкаЗнаёмства
название:

Знаёмства


автор:

Саўка ды Грышка


рейтинг: ★★★★★ / 5.2 / 1209 просмотров
Саўка:

Усем прывет! Мяня завуць Савелій.
Сяджу я ў іспалкоме, у аддзеле.
Дуду кагдата ладзілі мы з Грышам,
Но жызьнь нас разьвяла па разным нішам.

Рэфрэн:

Саўка ды Грышка ладзілі дуду…

Грышка:

Гарачае народу прывітаньне!
Краіна нашая ў гаротным стане!
Мяне завуць Рыгор, і да змаганьня
Я заклікаю супраць гэтай ганьбы!
Так, ладзіў я дуду, былі памылкі…
Тады я быў далёкі ад палітыкі,
Але цяпер я Саўку-рэнэгату
Ніколі не скажу: “Дзень добры ў хату”.

Рэфрэн

Саўка:

А мне пляваць, абы была стабільнасьць,
І крызыс страшны ў плечы каб ня біў нас.
Ад апазіцыоннай ерунды
Надзёжна зашчышчаюць нас… шчыты.
Вот выбары прашлі у вапшчэ прэкрасна
У атмасьферы гласнай і сагласнай…

Грышка:

Ніякія ня выбары, а фарс!
Вось пройдзе час, і ўсе асудзяць вас.

Саўка:

Ай, знаіця, не гаварыце чушы!
Квітней мой горад, ты на сьвеце лучшы!
Жывём не харашо мы, а атлічна
У прэзідзента на кантроле лічна…

Грышка:

Здаецца, гэта выпадак клінічны…

Послушать/Cкачать эту песню
Mp3 320kbps на стороннем сайте
А как ты думаешь, о чем песня "Знаёмства" ?
2010-2020 © WebKind.Ru Тексты песен