название:
автор:
Три черепахи (Тры чарапахi)
автор:
NRM
рейтинг: ★★★★★ / 5.4 / 1383 просмотра
- Текст
- Открытка с текстом
Калi раптам адчуеш камунальныя пахi, I жыцьце цябе возьме ў пятлю. Зразумееш тады, што тры чарапахi Па-ранейшаму цягнуць зямлю. Калi выйдзеш у горад цi залезеш у горы, I з людзьмi усталюеш кантакт. Зразумееш тады, што i сеньня i ўчора Наша месца на трох кiтах. Гэй ла-ла-ла-лай, Ты не чакай, сюрпрызаў ня будзе. Гэй ла-ла-ла-лай, Ты не чакай, ты не чакай. Не было Галiлея i Боба Марлея, Не было Сальвадора Далi. Нi Ленiна, Нi Ленана, нi Карла Лiнэя, А кіты, чарапахi былi. Гэй ла-ла-ла-лай, Ты не чакай, сюрпрызаў ня будзе. Гэй ла-ла-ла-лай, Ты не чакай, ты не чакай. Каб любiць Беларусь, нашу мiлую маму, Трэба ў розных краях пабываць. Зразумееш тады -- пад тваiмi нагамi Тры сланы нерухома стаяць. Гэй ла-ла-ла-лай, Ты не чакай, сюрпрызаў ня будзе. Гэй ла-ла-ла-лай, Ты не чакай, ты не чакай. Гэй ла-ла-ла-лай, Ты не чакай, сюрпрызаў ня будзе. Гэй ла-ла-ла-лай, Нiхто не чакае, i ты не чакай...
А как ты думаешь, о чем песня "Три черепахи (Тры чарапахi)" ?