название:
автор:
Ластаўка
автор:
Неизвестен
рейтинг: ★★★★★ / 5 / 982 просмотра
- Текст
- Открытка с текстом
Ластаўка 1.Я дыхаю табою, Беларусь, Табе іспавядаюся і веру І васількамі вышыты абрус Сцялю на твой высокі белы бераг Мне праз гады, што ўсе да аднаго, Як знічкі-заранічкі зберагаюць Не адляцець ад берега твайго, Я ластаўка твая берегавая Прыпеў: Да твайго берега дай мне прыласціцца Я твая белая, белая ластаўка Я зараніц тваіх знічка-іскрыначка Сініх крыніц тваіх кропля-крывіначка 2.Я за цябе малюся, Беларусь, малітвай ціхай любасці і веры І васількамі вышыты абрус сцялю на твой высокі белы бераг Прыпеў: Да твайго берега дай мне прыласціцца Я твая белая, белая ластаўка Я зараніц тваіх знічка-іскрыначка Сініх крыніц тваіх кропля-крывіначка Мне да цябе цячы, плыць аблачынкаю Быць на тваім плячы белай хусцінкаю Да твайго берега дай мне прыласціцца Я твая белая, белая, белая ластаўка
А как ты думаешь, о чем песня "Ластаўка" ?