ГлавнаяИсполнителиNRMЛёгкiя-лёгкiя
название:

Лёгкiя-лёгкiя


автор:

NRM


рейтинг: ★★★★★ / 4.9 / 892 просмотра
Здымай сядло, гасі святло, па плечы снегу намяло.
Ці то ня снег, ці проста час змяняе свет, змяняе нас.
Растуць дамы пасля дажджу, будуем мы сваю мяжу,
Будуем мы магутны мур каб там схаваць сваю душу.

Прыпеў:
Лёгкія-лёгкія нашы далёкія,
Цяжкія-цяжкія блізкія нашыя,
Светлыя-светлыя нашы памерлыя,
Цёмныя-цёмныя нашы штодзённыя.

У светлым сне, ці ў цёмных днях сказалі мне, што ты мая.
Ніхто ні чый, усе свае, і кожны дбае пра сябе.
І кожны сам сабе бальзам на раны лье начной парой.
І мы глядзім бязглузды фільм, дзе кожны сам сабе герой.

Прыпеў.

Было і ёсть, і наша злосць нібыта ў глытках нашых косць.
Над намі страх нібыта сцяг, і мы жывем нібы ў гасцях.
Зьбірай сяброў, запальвай газ, усё стагоддзе дэкаданс.
Здымай сядло, гасі святло, па плечы снегу намяло.

Послушать/Cкачать эту песню
Mp3 320kbps на стороннем сайте
А как ты думаешь, о чем песня "Лёгкiя-лёгкiя" ?
2010-2020 © WebKind.Ru Тексты песен