ГлавнаяИсполнителиСаломенная Вулляна Мікалаеўна, 1932 г.н., в. НеглюбкаЯк хадзіў жа Гасподзь
название:

Як хадзіў жа Гасподзь


автор:

Саломенная Вулляна Мікалаеўна, 1932 г.н., в. Неглюбка


рейтинг: ★★★★★ / 4.8 / 844 просмотра
"сцішок"

Як хадзіў жа Гасподзь па сырой зямле,
Ён хадзіў жа, хадзіў і слядочкі тарыў.

І слядочкі тарыў, і садочкі садзіў.
Паручыў еты сад маладой удаве.

[Пару]чыў еты сад маладой удаве:
– Маладая ўдава, палівай-ка сады.

[Мала]дая ўдава, палівай-ка сады,
Палівай-ка сады, палівай зеляны.

Як заплача ўдава, як заплача малада
Сваім тонкім галаском, гарючамы слязамы.

Пачуў жа Гасподзь удавін галасок:
– Чаго плачыш, удава, чаго плачыш, малада?

– А няверны мой смок не дае мне вады.
– А твае ўжо сады расцвіліся без вады.

[А тва]е ўжо сады расцвіліся без вады,
На іх лісценька ўсё зялёнінькая.

[На іх] лісцяйка ўсё зялёнінькая,
На іх вішанькі ўсё мядовінькія.

На іх вішанькі ўсё мядовінькія
На іх яблач(ы)кі ўсё саховінькія.

[На іх] яблачкі ўсё саховінькія.
А табе ужо, ўдава, рай гатовенькай.

Зап. І. Глушэц у 2010 г.

Послушать/Cкачать эту песню
Mp3 320kbps на стороннем сайте
А как ты думаешь, о чем песня "Як хадзіў жа Гасподзь" ?
2010-2020 © WebKind.Ru Тексты песен