ГлавнаяИсполнителиТодарДзе мой край
название:

Дзе мой край


автор:

Тодар


рейтинг: ★★★★★ / 4.6 / 607 просмотров
Дзе мой край?
Tам, дзе вечную песню пяе Белавежа,
Там, дзе Нёман на захадзе помнiць варожую кроў,
Дзе на ўзвышшах Наваградскiх дрэмлюць суровыя вежы
I вяшнёвыя хаты глядзяцца ў шырокi Дняпро.

Ты ляжыш там, дзе сiняя Прыпяць ласкава вiецца,
Дзе Сафiя плыве над Дзвiною нiбы карабель...
Там, дзе сэрца маё з першым крокам, як молат, заб'ецца,
Калi б нават сляпым i глухiм я прыйшоў да цябе.
 
Што сляпым? Нават мёртым успомню высокiя зоры,
Над ракою чырвонай i цмянай палет кажаноў,
Белы ветразь на сiнiх, на гордых, як мора, азёрах
I бары-акiяны, i неба - разлiвы iльноў.

Дзе мой край?
Там, дзе людзi нiколi не будуць рабамi,
Што за полiўку носяць ярмо ў безнадзейнай турме,
Дзе асiлкi-хлапцы маладымi ўзрастаюць дубамi,
А мужчыны, як скалы, - ударыш, i зломiцца меч. 

Дзе мой край?
Там, дзе мудрыя продкi ў хвоях паснулi,
Дзе жанчыны, як радасны сон у стагах на зары,
А дзяўчаты, як дождж залаты. А сiвыя матулi, 
Як жнiў'ё з павуцiннем i добрае сонца ўгары.

Там звiняць неўмiручыя песнi на поўныя грудзi,
Там спрадвеку гучыць мая мова, булатны клянок,
Тая гордая мова, якую й тады не забудзем,
Калi сонца з зямлёю ў апошнi заглыбяцца змрок. 

Ты - наш край. 
Ты - чырвоная груша над дзедаўскiм домам,
Лiстападаўскiх знiчак густых фасфарычная раць,
Ты - наш сцяг, што нiкому, нiкому на свеце, нiкому
Недамо абсмяяць, апаганiць, забыць цi мячом зваяваць.

Мы клянёмся табе баразной сваёй першай на полi,
I апошняй раллёй, на якую ўпадзём у журбе.
Мы клянёмся табе, што нiколi, нiколi, нiколi,
Так, нiколi ня кiнем, ня кiнем, ня кiнем цябе.

Послушать/Cкачать эту песню
Mp3 320kbps на стороннем сайте
А как ты думаешь, о чем песня "Дзе мой край" ?
2010-2020 © WebKind.Ru Тексты песен