название:
автор:
Клецкая бiтва
автор:
Стары Ольса
рейтинг: ★★★★★ / 4.8 / 761 просмотр
- Текст
- Открытка с текстом
1. Там за рэчкай, за ракой// не дужа глыбокай Ды нямала ў берагах// ў берагах шырокай 2. Войска лютае татар// пачало спыняцца Каб літве пашкодзіць// да ракі прабрацца 3. Міхал Глінскі бачыў// мост ужо гатовы Да літвы прамовіў// гэтакія словы: 4. “Каб Айчыну-маці// мужна ратавалі Ды татараў лютых// мужна ваявалі!” 5. Нашы як ударылі// раптам на татараў Звон і гром нясецца// неба ліецца жарам 6. Там з атрадам Глінскі// ўласным прытаіўся Ад падстрэлу другі конь// пад ім заваліўся 7. Ён на іншага ўскачыў// не зважаў ні мала Так як гетману і ўсім// рыцарам прыстала 8. Там паганцаў навакол// хутка акружылі Ды як пруцце шэрагам// шэрагам зкасілі 9. Прэч татары пабеглі// хто як уцякае А літва імчыцца ўслед// смела даганяе 10. Ды сячэ ў хрыбты ім б’е// дзіды запускае Кроў хлюпоча, ліецца// па траве сплывае 11. Гук і крык над полем// па лясных разлогах Поўна трупаў у рацэ// па шляхах-дарогах 12. Так Літва татараў// біла мардавала Аж да Цапры да ракі// да ракі загнала
А как ты думаешь, о чем песня "Клецкая бiтва" ?