ГлавнаяИсполнителиNakaБяжы (: минус для Буркиных посиделок :)
название:

Бяжы (: минус для Буркиных посиделок :)


автор:

Naka


рейтинг: ★★★★★ / 5.1 / 1143 просмотра
Слухаў з няпэўнасцю, сэрца ужо маўчыць,
І на адлегласці ўсё пра цябе крычыць,
Выдумаў існае, ўзяў міласэрнасцю,
Толькі вось я ад цябе зноў на адлегласці.

Рэзаў у роспачы, браў адмаўленнямі,
Ды па-ранейшаму йдзе кроў струменямі,
Ціха на дыбачках выбраў няверную,
Марны твой гэты шлях цяпер.

Прыпеў:

Бяжы і не думай прыпыняць гэты бег.
Бяры усё, што толькі можа ўзяць чалавек.
Глядзі – нават неба на маіх далонях
Зусім не вартае тваёй любові.

Робіш і думаеш, мысляў няроўнасці,
Ўсё дзеля светлага і каб без гвалтоўнасці,
Аддаеш сцятаму зверу галоўнае,
Сэрцу пакорнае, каханне бязмоўнае.

Творыш, пакутуеш, страхі і ходанні,
Вершы не пішуцца, як і наконадні,
Падаеш пры людзях, посмех зняважлівы,
Позірк твой зноў на мне цяпер.

Прыпеў.

Дыхаеш, блытаеш, збітыя подыхі,
І ніяк не ўтаймаваць дрыготкае рукі,
Знікнуць няма куды, нема слязьмі крычыш,
Рвешся ўсё ты знутры, сэрца маё маўчыць.

Падаеш, падаеш, падаеш, ды ўстаеш,
Хутка, узрушана, на голас мой ідзеш,
Нечага, нечага шукаць выразнасці,
Не абнадзейвайся...

Послушать/Cкачать эту песню
Mp3 320kbps на стороннем сайте
А как ты думаешь, о чем песня "Бяжы (: минус для Буркиных посиделок :)" ?
2010-2020 © WebKind.Ru Тексты песен