ГлавнаяИсполнителиAveМне Аднойчы
название:

Мне Аднойчы


автор:

Ave


рейтинг: ★★★★★ / 5.4 / 1379 просмотров
Мне аднойчы
сумна стала.
У храм пайшоў я
i ўбачыў:
на iконе
Панна плача,
нiбы хтосьцi
яе пакрыўдзiў.

Пр: Санта Марыя, грацыя плена.
Санта Марыя, дзе мне знайсцi любоў?

Але ў цемры
сонца промнем,
асвяцiўся
твар Мадонны,
i з вачэй
яе пяшчотных
знiклi слёзы
i самота.

Пр: Санта Марыя, грацыя плена.
Санта Марыя, дзе мне знайсцi любоў?

Што за дзiва? 
Што я бачу?
Рукi шчыра
працягнула.
i сказала
мне Мадонна:
Я любоў твая адгэтуль.

Пр: Санта Марыя, грацыя плена.
Санта Марыя, дзе мне знайсцi любоў?

На каленi 
апусцiўся
я ў трывозе
i здзiўленнi.
i адчула
сэрца разам,
як спакой душу акутаў.

Пр: Санта Марыя, грацыя плена.
Санта Марыя, ты i ёсць любоў мая.

Послушать/Cкачать эту песню
Mp3 320kbps на стороннем сайте
А как ты думаешь, о чем песня "Мне Аднойчы" ?
2010-2020 © WebKind.Ru Тексты песен