ГлавнаяИсполнителиДанчыкПесня пра Радзіму
название:

Песня пра Радзіму


автор:

Данчык


рейтинг: ★★★★★ / 5.5 / 1521 просмотр
ПЕСНЯ ПРА РАДЗIМУ

Я не ганю землі чужыя –
 Хай іх сонца не абміне.
 Толькі дзе за морам ні жыў я,
 Беларусь мая сьнілася мне.

Прыпеў:   Гэта ўсё, безумоўна, не нова.
                 А ці трэба, каб новым было
                 Поле бацькава, матчына слова
                 І над хатай - буслова жытло?

 Так карцела – сьляза закіпала, –
 Каб да сэрца хаця б здалёк
 Прыплывалі жалейка Купалы,
 Багдановічаў васілёк…

Прыпеў:   Гэта ўсё, безумоўна, не нова.
                 А ці трэба, каб новым было
                 Поле бацькава, матчына слова
                 І над хатай - буслова жытло?

 І якія б шляхі ні схадзіў я,
 Кліча полацкая сенажаць…
 А калі не сьпяваць аб Радзіме,
 Дык навошта наогул сьпяваць?

Прыпеў:   Гэта ўсё, безумоўна, не нова.
                 А ці трэба, каб новым было
                 Поле бацькава, матчына слова
                 І над хатай - буслова жытло?

Послушать/Cкачать эту песню
Mp3 320kbps на стороннем сайте
А как ты думаешь, о чем песня "Песня пра Радзіму" ?
2010-2020 © WebKind.Ru Тексты песен