ГлавнаяИсполнителиЛявон ВольскіСаўка ды Грышка. Кандыдаты і грыбочкі
TOP песен исполнителя
"Лявон Вольскі"
    TOP альбомов исполнителя
    "Лявон Вольскі"
      название:

      Саўка ды Грышка. Кандыдаты і грыбочкі


      автор:

      Лявон Вольскі


      жанры: belarusian, belarusian rock, belarus, rock, folk
      рейтинг: ★★★★★ / 5.5 / 1518 просмотров
      Грышка:
      Гарыць за вакном агнягрывая восень.
      Зноў вірус прачнуўся і косіць, ды Бог зь ім!
      Да фарсу рыхтуецца дзяржапарат,
      А ў нас кандыдат кандыдыту ня брат.
      Усё на зьнявазе, разладзе, скандале…
      Я проста ня ведаю, што будзе далей.
      
      Саўка:
      Ну, а я люблю грыбочкі!
      Знаю я грыбныя точкі.
      Прыяжджаю ў шэсьць утра…
      Эх, асеньняя пара!
      
      Грышка:
      У цэнтрвыбаркам на трамваі паехаў
      Адзін кандыдат, а другі пойдзе пехам,
      А хтосьці – на ровары, хтосьці – на возе,
      А нехта на хуткай ляціць дапамозе.
      
      Саўка:
      Ну, а я люблю грыбочкі!
      Марыную ў банке, ў бочке,
      Жару іх, вару, салю…
      Очань я грыбы люблю!
      
      Грышка:
      Натоўп утварыўся. Усіх рэгіструюць.
      Але рэгістранты міжсоб не сябруюць,
      А сварацца, б’юцца – вайна, супраціў…
      Такі вось кашмар я нядаўна прысьніў.
      
      Саўка:
      Очань любім мы грыбочкі.
      Любяць все – жана і дочка,
      Шурын, дзевер, кум і цесьць…
      І вапшчэ мы любім есьць!

      Послушать/Cкачать эту песню
      Mp3 320kbps на стороннем сайте
      Это интересно: Вольски Лявон Биография:Клавишник, гитарист, вокалист, автор музыки и текстов, аранжировщик, поэт, художник.Родился 14.09.1965 в Минске. В 1984 окончил Минское художественное училище, во время учебы в котором в 1982 году стал одним из основателей группы "Мроя". В 1994, после очередной смены гитариста, инициировал преобразование группы "Мроя"... подробнее
      А как ты думаешь, о чем песня "Саўка ды Грышка. Кандыдаты і грыбочкі" ?
      2010-2020 © WebKind.Ru Тексты песен