ГлавнаяИсполнителиГімн Беларускай Савецкай Сацыялiстычнай РэспублiкiМы, беларусы, з братняю Руссю
название:

Мы, беларусы, з братняю Руссю


автор:

Гімн Беларускай Савецкай Сацыялiстычнай Рэспублiкi


рейтинг: ★★★★★ / 5.6 / 1577 просмотров
Мы, беларусы, з братняю Руссю
Разам шукалі к шчасцю дарог.
Ў бітвах за волю, ў бітвах за долю
З ёй здабылі мы сцяг перамог!

Нас аб’яднала Леніна імя,
Партыя к шчасцю вядзе нас ў паход.
Партыі слава! Слава Радзіме!
Слава табе беларускі народ!

Сілы гартуе, люд Беларусі
Ў братнім саюзе, ў мужнай сям’і
Вечна мы будзем, вольныя людзі,
Жыць на шчаслівай, вольнай зямлі!

Нас аб’яднала Леніна імя,
Партыя к шчасцю вядзе нас ў паход.
Партыі слава! Слава Радзіме!
Слава табе, наш свабодны народ!

Дружба народаў – сіла народаў,
К шчасцю працоўных сонечны шлях
Горда ж узвіся ў светлыя высі,
Сцяг камунізму – радасці сцяг!

Нас аб’яднала Леніна імя,
Партыя к шчасцю вядзе нас ў паход.
Партыі слава! Слава Радзіме!
Слава табе, наш савецкі народ!

Послушать/Cкачать эту песню
Mp3 320kbps на стороннем сайте
А как ты думаешь, о чем песня "Мы, беларусы, з братняю Руссю" ?
2010-2020 © WebKind.Ru Тексты песен