ГлавнаяИсполнителиПаланейчык ПалінаМне ўсцешна, што Вы хворыя не мной..
название:

Мне ўсцешна, што Вы хворыя не мной..


автор:

Паланейчык Паліна


рейтинг: ★★★★★ / 5.3 / 1255 просмотров
Мне ўсцешна, што Вы хворыя не мной,
Мне ўсцешна, што я хворая н Вамі,
Што восі зраўнаважанасць зямной
Не зрушыцца пад нашымі нагамі.
Мне ўсцешна, што без пыхі ледзяной
Магу быць з Вамі — й не хітрыць вачамі,
Не чырванець, не бавіцца маной, —
Адно судакранацца рукавамі…
Мне ўсцешна, што не сорамна ані
Пры мне Вам абдымаць яе, другую,
Што Вы мне не прарочыце ў агні
Пякельным быць, бо я ня Вас цалую,
Што Вы імя з пяшчотай дзень пры дні
Маё не паўтараеце ўпустую
І што сярод царкоўнай цішыні
Ніколі не спяюць нам: алілуя!
Я ўдзячная Вам сэрцам і душой
За тое, што, не ведаючы самі,
Вы любіце мяне; за мой спакой,
За нашы не-гулянні вечарамі,
За поўню, што не ў нас над галавой,
За тое, што не бачыліся днямі,
Што ўсё ж — на жаль! — Вы хворыя не мной,
Што ўсё ж — на жаль! — я хворая не Вамі.

Послушать/Cкачать эту песню
Mp3 320kbps на стороннем сайте
А как ты думаешь, о чем песня "Мне ўсцешна, што Вы хворыя не мной.." ?
2010-2020 © WebKind.Ru Тексты песен