ГлавнаяИсполнителиАйшаБабілён (Айша, Ю.Гумянюк) ... праверана на "Тузіне"
TOP песен исполнителя
"Айша"
    название:

    Бабілён (Айша, Ю.Гумянюк) ... праверана на "Тузіне"


    автор:

    Айша


    жанры: belarusian, female vocalists, belarusian rock, belarus, rock, indie rock
    рейтинг: ★★★★★ / 5.5 / 1489 просмотров
    У свой час гурт “Айша” падаваў агромністыя надзеі. Ён быў створаны з музыкаў некалькіх гарадзенскіх гуртоў. “Калісьці вакалістка гурта Вікторыя вучылася ў каледжы мастацтваў і зацікавілася маёй пазэіяй, - кажа паэт Юры Гумянюк. - Так і паўстаў гэты музычны праект”. У 1996 годзе “Айша” здабыла ляўрэацтва на фэсьце “Басовішча”, даволі актыўна канцэртавала, а іх песьня “Ёкагама” некалькі тыдняў знаходзілася ў лідэрах гіт-параду “Радыё Рокс”. У плянах быў запіс альбому на вершы Гумянюка, і асобны праект на вершы Дануты Бічэль-Загнетавай (адна зь песень “Зь вераю” брала ўдзел у ТГ). Але ўсе пляны перапыніліся – канцэртаў не было, у студыі гурт таксама працаваў мала. “Мяркую, што калі б яны вызначыліся дакладна са сваёй канцэпцыяй – у іх бы ўсё атрымалася”, - кажа Ю.Гумянюк. “Мы ўжо ня граем разам. Відаць, што няма больш такога гурта”, - кажа Сяргей Фінскі, які стаяў ля вытокаў каманды.
    
    У новым туры “Тузіна Гітоў” гарадзенскі гурт прэзэнтуе сваю апошнюю песьню – “Бабілён”. “На самой справе, гэта самы першы наш твор, які мы так належным чынам і не запісалі”, - кажа Сяргей Фінскі. “Бабілён”, як і большасьць іншых твораў гурта, быў напісаны на верш гарадзенскага паэты Юрыя Гумянюка. “Звычайна, калі верш кладзецца на музыку, зьменяецца яго сэнс. Аднак, атмасфэру гэтага верша ў “Айшы” атрымалася захаваць”, - кажа аўтар словаў да “Бабілёну”.
     [bad word] /tuzin.fm/article/421/

    Послушать/Cкачать эту песню
    Mp3 320kbps на стороннем сайте
    Это интересно: У свой час гурт “Айша” падаваў агромністыя надзеі. Ён быў створаны з музыкаў некалькіх гарадзенскіх гуртоў. “Калісьці вакалістка гурта Вікторыя вучылася ў каледжы мастацтваў і зацікавілася маёй пазэіяй, - кажа паэт Юры Гумянюк. - Так і паўстаў гэты музычны праект”. У 1996 годзе “Айша” здабыла ляўрэацтва на фэсьце “Басовішча”, даволі актыўна канцэртавала, а іх песьня “Ёкагама”... подробнее
    А как ты думаешь, о чем песня "Бабілён (Айша, Ю.Гумянюк) ... праверана на "Тузіне"" ?
    2010-2020 © WebKind.Ru Тексты песен