ГлавнаяИсполнителиАйшаЧорны барон (В. і С. Фінскія / Ю. Гумянюк) ... праверана на "Тузіне"
TOP песен исполнителя
"Айша"
    название:

    Чорны барон (В. і С. Фінскія / Ю. Гумянюк) ... праверана на "Тузіне"


    автор:

    Айша


    жанры: belarusian, female vocalists, belarusian rock, belarus, rock, indie rock
    рейтинг: ★★★★★ / 4.8 / 842 просмотра
    арадзенская група "Айша" утварылася ў 1996г. "Айшу" ведаюць з гіпэргіта "Ёкагама" - адной з самых яркіх кампазыцый канца 1990-х і аднаго зь лідэраў гіт-параду на "Радыё Рокс". Апошнім жа часам пра гэтую своеасаблівую каманду нічога не было чуваць. Мы датэлефанаваліся ў Горадню да Вікторыі і Сяргея Фінскіх - стваральнікаў "Айшы".
    
    "Усё нармальна, мы працягваем працаваць, запісваць песьні, даваць канцэрты, праўда толькі ў межах свайго гораду", - заўпэўнівае С.Фінскі. За амаль 10 год свайго існаваньня, група так і не выдала паўнавартаснага альбому: "Мы вырашылі ціснуць не на колькасьць, а на якасьць. Запісалі некалькі новых песень - на вершы Дануты Бічэль-Загнетавай і Юрася Гумянюка", - кажуць удзельнікі групы. Адну з новых песень яны прапануюць да ўвагі наведнікам "Тузіна гітоў". "Песьня мае назву "Чорны барон". Нам ня хочацца сьпяваць нейкую банальшчыну пра каханьне, таму мы паклалі на музыку складаную паэзію Юрыя Гумянюка. Твор перадае настрой музыкі-лабуха, які грае ў рэстарацыі", - кажа вакалістка Вікторыя Фінская. Для яе самой песьня блізкая, нейкі час Вікторыя таксама сьпявала ў рэстарацыі.
    
    Сёлета група дала два сольных канцэрта ў Горадні. "У нас ёсьць свая публіка - людзі беларускамоўныя і пераважна сталыя", - кажа Сяргей Фінскі, ці не адзіны чалавек у гэтым горадзе, які ўласна займаецца арганізацыяй рок-канцэртаў. Музыкі спадзяюцца, што на іх яшчэ не забыліся і належным чынам ацэняць іх творчасьць.
     [bad word] /old.fromby.net/chart/ajsza_baron.html

    Послушать/Cкачать эту песню
    Mp3 320kbps на стороннем сайте
    Это интересно: У свой час гурт “Айша” падаваў агромністыя надзеі. Ён быў створаны з музыкаў некалькіх гарадзенскіх гуртоў. “Калісьці вакалістка гурта Вікторыя вучылася ў каледжы мастацтваў і зацікавілася маёй пазэіяй, - кажа паэт Юры Гумянюк. - Так і паўстаў гэты музычны праект”. У 1996 годзе “Айша” здабыла ляўрэацтва на фэсьце “Басовішча”, даволі актыўна канцэртавала, а іх песьня “Ёкагама”... подробнее
    А как ты думаешь, о чем песня "Чорны барон (В. і С. Фінскія / Ю. Гумянюк) ... праверана на "Тузіне"" ?
    2010-2020 © WebKind.Ru Тексты песен