ГлавнаяИсполнителиMaran athaНа шляху ў Бэтлеем
название:

На шляху ў Бэтлеем


автор:

Maran atha


рейтинг: ★★★★★ / 5.4 / 1377 просмотров
На шляху ў Бэтлеем
=============
1. Зорка ў небе зьзяе ў гэты вечар
На шляху ў Бэтлеем.
Радасьць абвяшчае ў гэты вечар
На шляху ў Бэтлеем.

Прыпеў:
-----------
Тут анёльскі хор сьпеў нясе да зор,
Весяліся ўвесь люд Божы.
Гэтай ноччу нарадзіўся нам Збаўца сьвету
І Ён ляжыць у стаенцы ў Бэтлеем.

2. Пастушкі сьпяшаюцца прывітаць Дзіця
У мястэчку Бэтлеем.
Стайню адшукаць, дзе спавіты зямлі Ўладар
У мястэчку Бэтлеем.

3. Нарадзіўся Збаўца нам не ў палацы,
А ў стайні ў Бэтлеем.
Толькі Маці сенцам Яго ўкрывала
Ў беднай стайні ў Бэтлеем.

Прыпеў другі:
------------------
Валадар зямлі ў грэшны сьвет ступіў,
Не зважай на стан гаротны.
Гэтай ноччу Сына ў ясьлях калыхае Маці,
Ціха сьпіць Ён у Бэтлеем.

4. Каралі з Усходу за зоркай крочаць
На шляху ў Бэтлеем.
Уладара сусьвету праславіць хочуць
На шляху ў Бэтлеем.

5. Дык ідзі туды, дзе Дзіцятка ляжыць ў ясьлях
У мястэчку Бэтлеем.
Зорка для цябе асьвятляе сёньня шлях
У мястэчка Бэтлеем.

Послушать/Cкачать эту песню
Mp3 320kbps на стороннем сайте
А как ты думаешь, о чем песня "На шляху ў Бэтлеем" ?
2010-2020 © WebKind.Ru Тексты песен