ГлавнаяИсполнителиСпратБеларускае сэрца
название:

Беларускае сэрца


автор:

Спрат


рейтинг: ★★★★★ / 5.5 / 1468 просмотров
Неба сягоння цьвіло быццам мак 
Вясёлкаю фарбаў зямлю малявала 
Можашь вярнуцца дамоў як жабрак 
Якому капейкі ў жыцці нехапала 

Не запытаем падарункаў у цябе 
Не збаімося дзіравай кішэні 
Грошы як лісце на жоўклай вярбе 
Іх не збярэш не ўтрымаеш у жмені 

Многа тут бачылі розных паноў
За нас з табою грашыма багачых
Ты сэрцам кахаючым рвіся дамоў
Яго ў нашых сёлах так мала хто бачыў

Калі б неба макамі зноў зацвіло
І мне б захацелася заўтра памерці [bad word] каб як макі кахала, жыло
Тваё ў табе беларускае сэрца

Ты волю да чынаў з сабой прынясі
Розум і знанні і яснасьць сумлення
Няхай жа народу ўсё гэта дасьць сын
 Калі ўжо маці замоўкла ў цярпенні

Калі б неба макамі зноў зацвіло
І мне б захацелася заўтра памерці [bad word] каб як макі кахала, жыло
Тваё ў табе беларускае сэрца

Послушать/Cкачать эту песню
Mp3 320kbps на стороннем сайте
А как ты думаешь, о чем песня "Беларускае сэрца" ?
2010-2020 © WebKind.Ru Тексты песен