название:
автор:
Пляваць мы хацелі!
автор:
Саўка ды Грышка
рейтинг: ★★★★★ / 5 / 978 просмотров
- Текст
- Открытка с текстом
Грышка: Краіна няспынна абсурдам кіпіць. Ці то засудзілі, ці будуць судзіць… Таго адпусьцілі, а гэты сядзіць. І з жахам Захад на гэта глядзіць. Саўка: Пляваць мы хацелі! Хацім і плюём На западны мір і на ўсё, што пры ём. Пляваць мы хацелі на капіталізьм! Яму не паняць беларускую жызьнь. Грышка: Ашчэрыла пашчу краіна-турма. Дзяржаўная прэса лье рэкі дзярма. Тым часам арабы спалілі масты, І нават Кадафі, напэўна, кранты. Саўка: Пляваць мы хацелі, пляваць свысака. Хоць жалка Кадафі, канешна, сьлягка. І Хосьні Мубарак паў жэртвай інтрыг Цех западных гадаў. Пляваць нам на іх! Грышка: І хто мы, і дзе мы – ў Эўропе ці дзе? У цемры брыдзем мы, радзіма ў бядзе. Саўка: Пляваць мы хацелі, ў нас сільная ўласьць. Плюёт прэзідзент, дык і нам напляваць!
А как ты думаешь, о чем песня "Пляваць мы хацелі!" ?