ГлавнаяИсполнителиПапараць-Кветка 2010П.Броўка, У.Алоўнікаў- На Палессі гоман, гоман (хор БДАМ)
название:

П.Броўка, У.Алоўнікаў- На Палессі гоман, гоман (хор БДАМ)


автор:

Папараць-Кветка 2010


рейтинг: ★★★★★ / 5.2 / 1152 просмотра
Разгудзелася балота,
 Зашумелі чараціны,
 Узяліся за работу
 Экскаватары, машыны!..

Хто рыдлёўкай маша ўдала,
 Хто карчы з-пад багны рые...
 Роўна ложацца каналы,
 Быццам стужкі люстраныя.

На Палессі гоман, гоман...

Гул нястрыманы, бясконцы,
 Трактары за трактарамі, —
 Скібы тлустыя пад сонцам
 Рассцілаюцца радамі.

Што дзятлы, клююць сякеры,
 Пілы песні заспявалі,
 Ладзяць сцены, вокны, дзверы.
 Вёскі новыя пасталі.

На Палессі гоман, гоман...

А шумліва, як ніколі,
 Заспрачаліся там днямі
 Ніва з нівай, поле з полем,
 Каласы ды з каласамі:

Што ўзрасло з іх самавіта,
 Хто з іх можа ганарыцца —
 Ці то бульба, ці то жыта,
 Ці то грэчка, ці пшаніца?

На Палессі гоман, гоман...

Што за гукі, што за роскат,
 Што за музыка ад ранку?
 Пастухі склікаюць войска:
 Трубяць трубы-берасцянкі.

Што за плюскат на азёрах
 Між лазовымі кустамі?
 Гэта качары ў дазорах
 Звонка хлопаюць крыламі.

На Палессі гоман, гоман...

Грукат, тупат колькі сілы
 Ды хлапечы дружны рогат —
 Гэта пары йдуць кадрыллю,
 Б'юць абцасамі падлогу.

Тут друг дружку прыглядзелі,
 Люба сэрцу маладому.
 А пасля, пасля — вяселлі,
 Ну і чаркі, як вядома...

На Палессі гоман, гоман...

Пераходзяць зімы, весны,
 Ўсё ідзе сваёй чаргою.
 Там, дзе праца, там — і песні!
 Уздымаюцца героі.

Нараджаецца багата
 Крыкуноў там, як зазвычай;
 Год хадзі ад хаты ў хату,
 А калысак не палічыш!

На Палессі гоман, гоман...

Послушать/Cкачать эту песню
Mp3 320kbps на стороннем сайте
А как ты думаешь, о чем песня "П.Броўка, У.Алоўнікаў- На Палессі гоман, гоман (хор БДАМ)" ?
2010-2020 © WebKind.Ru Тексты песен