ГлавнаяИсполнителиГимн Белорусской Народной РеспубликиМы выйдзем шчыльнымі радамі.
название:

Мы выйдзем шчыльнымі радамі.


автор:

Гимн Белорусской Народной Республики


рейтинг: ★★★★★ / 4.6 / 636 просмотров
Мы выйдзем шчыльнымі радамі
На вольны родны свой прастор.
Хай воля вечна будзе з намі,
А гвалту мы дамо адпор!

Няхай жыве магутны, сьмелы
Наш беларускі вольны дух.
Штандар наш бел-чырвона-белы,
Пакрый сабой народны рух.

На бой! За шчасьце і за волю
Народу слаўнага свайго!
Браты, цярпелі мы даволі,
На бой — усе да аднаго!

Імя і сілу беларуса
Няхай пачуе й убачыць той,
Хто сьмее нам нясьці прымусы
I першы выкліча на бой.

Браты, да шчасьця мы падходзім:
Хай гром грыміць яшчэ мацней!
У крывавых муках мы народзім
Жыцьцё Рэспублікі сваёй!

Послушать/Cкачать эту песню
Mp3 320kbps на стороннем сайте
А как ты думаешь, о чем песня "Мы выйдзем шчыльнымі радамі." ?
2010-2020 © WebKind.Ru Тексты песен