ГлавнаяИсполнителиКалыханкі ад Зьмітра Вайцюшкевіча, WZ-ORKIESTRA і Дзіцячага Фонда ААН UNICEF8. Калыханка для душы
название:

8. Калыханка для душы


автор:

Калыханкі ад Зьмітра Вайцюшкевіча, WZ-ORKIESTRA і Дзіцячага


рейтинг: ★★★★★ / 4.9 / 859 просмотров
“Калыханкі”. Сумесны праект Зьмітра Вайцюшкевіча, WZ-ORKIESTRA і Дзіцячага Фонда ААН UNICEF

Калыханка для душы
(муз. З. Вайцюшкевіча, верш Л. Дранька-Майсюка)

Паглядзім на Вэнэру-заранку,
Што стаілася ў нашым вакне,
І сьпяем для душы калыханку,
Хай да ранку душа адпачне.

Прыпеў:
Засынай у Вэнэрыным ценю
І спакойную сьні далячынь,
Толькі цела, стамлёнае цела
Ты, душа, без пары не пакінь.

За вакном не гамоняць таполі,
Не крычаць за вакном жураўлі…
Для душы калыханку ніколі
Не сьпявалі яшчэ на зямлі.

Не зьнікае Вэнэра-заранка
У высокай нябеснай глушы,
Хай гучыць для душы калыханка,
Для самотнай заўсёды душы.

Послушать/Cкачать эту песню
Mp3 320kbps на стороннем сайте
А как ты думаешь, о чем песня "8. Калыханка для душы" ?
2010-2020 © WebKind.Ru Тексты песен