ГлавнаяИсполнителиКалыханкі ад Зьмітра Вайцюшкевіча, WZ-ORKIESTRA6. Калыханка для дарослых
название:

6. Калыханка для дарослых


автор:

Калыханкі ад Зьмітра Вайцюшкевіча, WZ-ORKIESTRA


рейтинг: ★★★★★ / 4.6 / 585 просмотров
“Калыханкі”. Сумесны праект Зьмітра Вайцюшкевіча, WZ-ORKIESTRA і Дзіцячага Фонда ААН UNICEF

Калыханка для дарослых
(муз. З. Вайцюшкевіча, верш М. Анемадыстава)

Ці помніш ты, як прабівала
Трава маладая панцыр асфальту?
Ці помніш ты, як выглядала
Новае неба над новай краінай?

Ці помніш ты, як у паветры
Пахла вясною ды ветрам свабоды?
Ці помніш ты, якой была моцнай
Падвойная кава, што нас ратавала?

Ці помніш ты начныя вандроўкі
Па стомленай цішы вуліц бязьлюдных?
Ці помніш ты, як несьлі глупоту
І шэптам казалі розныя бздуры?

Ці помніш ты, як потым дадому
Вярталіся ранкам а пятай гадзіне?
Ці помніш ты, як мала мы спалі?
Ці помніш ты, як шмат мы прысьнілі?

Ці памятаеш? Ці памятаю?
Цішэй, калі ласка, я засынаю...

Послушать/Cкачать эту песню
Mp3 320kbps на стороннем сайте
А как ты думаешь, о чем песня "6. Калыханка для дарослых" ?
2010-2020 © WebKind.Ru Тексты песен