ГлавнаяИсполнителиКалыханкі ад Зьмітра Вайцюшкевіча, WZ-ORKIESTRA і Дзіцячага Фонда ААН UNICEF9. Кожны вечар
название:

9. Кожны вечар


автор:

Калыханкі ад Зьмітра Вайцюшкевіча, WZ-ORKIESTRA і Дзіцячага


рейтинг: ★★★★★ / 4.6 / 612 просмотров
“Калыханкі”. Сумесны праект Зьмітра Вайцюшкевіча, WZ-ORKIESTRA і Дзіцячага Фонда ААН UNICEF

Кожны вечар
(муз. З. Вайцюшкевіча, верш А. Камоцкага)

Кожны вечар так бывае –
Надыходзіць сон.
Мружыць вочкі пачынае
Няўмольна ён.

Сьпіце, сьпіце, лялькі-цацкі,
Сьпі, мой кот Максім.
Сьпі, матуля, разам з таткам,
Добрай ночы ўсім.

Сьпяць званкі ў тэлефоне,
У кране сьпіць вада,
Са зьдзіўленьнем пакемоны
Сны свае глядзяць.

Сьпіце, сьпіце, лялькі-цацкі,
Сьпі, мой кот Максім.
Сьпі, матуля, разам з таткам,
Добрай ночы ўсім.

Ля канапы сьпіць газэта,
На сьцяне – партрэт.
Сон пануе, непрыкметна
Паглынуўшы сьвет.

Засынаюць лялькі-цацкі,
Спаць кладуся я.
Сьпіць ужо нарэшце цалкам
Нашая сям’я.

Послушать/Cкачать эту песню
Mp3 320kbps на стороннем сайте
А как ты думаешь, о чем песня "9. Кожны вечар" ?
2010-2020 © WebKind.Ru Тексты песен