ГлавнаяИсполнителиThe StokesПад купалам нябёс (by)
название:

Пад купалам нябёс (by)


автор:

The Stokes


рейтинг: ★★★★★ / 5.4 / 1424 просмотра
Як стужачцы ня віцца… За рукі як ня брацца…
Юркоча жвір усё хуччэй…
І хочацца адкрыцца… І хочацца нарвацца…
На што-нішто паярчэй…

Пад купалам блакітных нябёс
Калыша нас мелодыяй лёс
Мы будзем іграць з табой
Будзем іграць на “біс”

На хвалі самай чыстай альбо
На вастрыні стралы мы з табой
Разам падаем уніз…

За тыднем будзе тыдзень… Камусьці зноў балюча…
Не пакідаем сьлядоў…
А мы ўсё пасьпелі… І сны нас зноў закруцяць…
Між ворагаў і сяброў…

Пад купалам блакітных нябёс
Калыша нас мелодыяй лёс
Мы будзем іграць з табой
Будзем іграць на “біс”

На хвалі самай чыстай альбо
На вастрыні стралы мы з табой
Падаем уніз…
Мы падаем ўніз

Пад купалам блакітных нябёс
Калыша нас мелодыяй лёс
Мы будзем іграць з табой
Будзем іграць на “біс”

На хвалі самай чыстай альбо
На вастрыні стралы мы з табой
Падаем уніз…
Проста падаем ўніз…

Послушать/Cкачать эту песню
Mp3 320kbps на стороннем сайте
А как ты думаешь, о чем песня "Пад купалам нябёс (by)" ?
2010-2020 © WebKind.Ru Тексты песен